Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лістапада 2021, 11:52

Цана газу ў Еўропе дасягнула $1150 за 1 тыс. куб.м

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на газ у Еўропе ўпершыню з канца кастрычніка падняліся да $1150 за 1 тыс. куб.м, сведчаць даныя біржы ICE, паведамляюць РІА Навіны.

Агульны рост цаны газу ў Еўропе з пачатку дня складае больш за 4 працэнты. Раней, 16 лістапада, цэны на газ у Еўропе ўпершыню з канца кастрычніка дасягнулі адзнакі $1,1 тыс. за 1 тыс. куб.м. Цэны на паліва пачалі рэзка расці пасля выхаду навіны аб тым, што рэгулятар ФРГ прыпыніў сертыфікацыю Nord Stream 2 AG як незалежнага аператара трубаправода "Паўночны паток - 2".

Крызіс у газавай галіне Еўропы абвастрыўся ў пачатку восені пасля таго, як спотавыя цэны на газ сталі імкліва расці і амаль дасягалі $2 тыс. за 1 тыс. куб.м на фоне нізкай запоўненасці газавых сховішчаў. Паводле даных на сярэдзіну кастрычніка, еўрапейскія падземныя газавыя сховішчы запоўнены на 71 працэнт ад аб'ёму газу, паднятага з іх у мінулым сезоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі