Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 кастрычніка 2021, 19:43

Цана газу ў Еўропе абнавіла гістарычны рэкорд, перавысіўшы $1455 за 1 тыс. куб.м

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ у Еўропе ў ходзе таргоў 5 кастрычніка зноў устанавіла рэкорд і перавысіла $1455 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Цана лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах у ходзе таргоў дасягнула $1456 за 1 тыс. куб.м, або 121,5 еўра за МВт гадз.

Як паведамляе РІА Навіны, аналітыкі лічаць, што рост цэн на газ звязаны з апасеннямі наконт магчымага дэфіцыту з-за нізкага запаўнення газасховішчаў на кантыненце. Акрамя таго, павышаны попыт выкліканы аднаўленнем эканомікі і фактарамі надвор'я, а таксама канкурэнцыяй за ЗПГ з Азіяй і абмежаванымі пастаўкамі буйнейшага еўрапейскага пастаўшчыка - "Газпрама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі