Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 кастрычніка 2021, 14:00

Цана алюмінію абнавіла 13-гадовы максімум

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт алюмінію ў ходзе таргоў на Лонданскай біржы металаў (LME) падняўся вышэй за $3,2 тыс. за тону ўпершыню з ліпеня 2008 года. Аб гэтым сведчаць даныя гандлёвай пляцоўкі на 12.57 па мінскім часе, піша ТАСС.

У піку каціроўкі на алюміній раслі амаль на 3 працэнты, дасягаючы $3209 за тону.

Па стане на 13.11 па мінскім часе кошт алюмінію рос ужо на 3,1 працэнта - да $3215 за тону.

На думку аналітыкаў, рост кошту алюмінію выкліканы дэфіцытам энергетычнага вугалю ў Кітаі і агульным павышэннем цэн на энерганосьбіты. Рынак алюмінію падагравае тое, што з-за недахопу вугалю, які выкарыстоўваецца ў рабоце электрастанцый, і, як вынік, абмежавання паставак электраэнергіі вытворчасць металу ў Кітаі можа скараціцца, адзначаюць эксперты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі