ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 снежня 2019, 09:02

Тры чалавекі загінулі пры крушэнні верталёта ў ЗША

Фота  Associated Press

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Верталёт Нацыянальнай гвардыі ЗША ўпаў у чацвер недалёка ад амерыканскага горада Сент-Клаўд (штат Мінесота), загінулі тры чалавекі, якія знаходзіліся на борце. Аб гэтым са спасылкай на амерыканскія СМІ паведамляе ТАСС.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі губернатар штата Цім Уолз, верталёт UH-60 Black Hawk разбіўся прыкладна за 25 км на паўднёвы захад ад Сент-Клаўда. "У выніку катастрофы загінулі тры члены экіпажа, якія знаходзіліся на борце", - сказаў Цім Уолз. Усе яны служылі ў Нацыянальнай гвардыі ЗША. "У бліжэйшыя дні будзе пачата расследаванне", - дадаў ён.

Сувязь з верталётам знікла ў час выпрабавальнага палёту. Паветранае судна UH-60 Black Hawk з трыма членамі экіпажа на борце вылецела з аэрадрома Сент-Клаўд, у хуткім часе пілоты перасталі выходзіць на сувязь. Верталёт быў знойдзены дзяржаўным патрулём штата Мінесота.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі