Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 студзеня 2023, 09:12

Трампа вылучылі на пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканец ад штата Фларыда Мэт Гетц вылучыў у якасці кандыдата на пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША былога прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе ТАСС.

Кангрэсмен лічыць, што ў час кіраўніцтва Трампа ва ўнутранай і знешняй палітыцы ЗША былі дасягнуты поспехі.

Спроб выбраць спікера палаты было ўжо больш за 10.

Па выніках выбараў у лістападзе ў Кангрэс ЗША Рэспубліканская партыя атрымала кантроль над ніжняй палатай. Прадугледжвалася, што яе спікерам стане лідар рэспубліканцаў Кевін Макарці. Аднак пакуль ён так і не змог набраць неабходныя 218 галасоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі