Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 кастрычніка 2018, 12:12

Трамп зацвердзіў нацыянальную стратэгію па барацьбе з тэрарызмам

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зацвердзіў новую нацыянальную стратэгію барацьбы з тэрарызмам, паведамляецца на сайце Белага дома.

"Калі справа даходзіць да тэрарызму, мы зробім усё, што неабходна для абароны нашай нацыі", - адзначаецца ў паведамленні амерыканскага лідара.

Як падкрэслілі ў Белым доме, гэта першая надзейная і цалкам сфармуляваная стратэгія ЗША па барацьбе з тэрарызмам з 2011 года. У стратэгіі выкладаецца новы падыход да процідзеяння і прадухілення тэрарыстычнай пагрозы.

Нацыянальная стратэгія сканцэнтравана на праследаванні тэрарыстаў, ізаляцыі тэрарыстаў ад крыніц іх фінансавання, мадэрнізацыі і інтэграцыі сродкаў барацьбы з тэрарызмам у ЗША, абароне амерыканскай інфраструктуры, барацьбе з вярбоўкай тэрарыстаў, умацаванні контртэрарыстычных магчымасцей міжнародных партнёраў ЗША.

Адзначаецца, што новая стратэгія грунтуецца на ўроках, атрыманых з намаганняў мінулых гадоў па барацьбе з тэрарызмам, і прапануе новы шлях да ўмацавання бяспекі амерыканцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі