Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лютага 2025, 10:39

Трамп заявіў, што сітуацыя ва Украіне патрабуе правядзення выбараў

Дональд Трамп. Фота АР Photo
Дональд Трамп. Фота АР Photo
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што сітуацыя ва Украіне патрабуе правядзення выбараў. Аб гэтым піша "Страна.ua".

Калі Трампу задалі пытанне, ці падтрымліваюць Злучаныя Штаты правядзенне выбараў ва Украіне, ён адказаў, што так, падтрымліваюць. "Гэта не патрабаванне Расіі. Гэта тое, што зыходзіць ад мяне, а таксама ад многіх іншых краін", - сказаў прэзідэнт ЗША.

"Што ж, у нас склалася сітуацыя, калі ва Украіне не было выбараў, калі ў іх уведзена ваеннае становішча, - адзначыў ён. - Калі лідар Украіны, я маю на ўвазе, мне непрыемна гэта гаварыць, але яго рэйтынг адабрэння знізіўся".

"Я сказаў бы, што, ведаеце, калі яны (украінскія ўлады. - Заўвага БЕЛТА) хочуць заняць месца за сталом перагавораў, то няўжо народ Украіны не павінен сказаць, што, ведаеце, мінула шмат часу з той пары, як у нас былі выбары", - дадаў Дональд Трамп.

Адначасова з гэтым ён сказаў, што Украіна павінна растлумачыць і высветліць, куды дзеліся амерыканскія грошы, ці вярнуць іх.

Акрамя таго, Дональд Трамп заявіў, што можа сустрэцца з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным да канца лютага.

Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск падтрымаў словы прэзідэнта ЗША аб правядзенні выбараў ва Украіне. У прыватнасці, Маск падзяліўся ў сацсетцы X відэафрагментам прамовы Трампа, дзе амерыканскі лідар заяўляе аб выбарах ва Украіне і гаворыць, што ва Уладзіміра Зяленскага на гэты момант рэйтынг на ўзроўні 4 працэнты.

Тэрмін паўнамоцтваў Уладзіміра Зяленскага завяршыўся 20 мая 2024 года. Выбары Прэзідэнта Украіны ў мінулым годзе адмянілі з-за прадаўжэння ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі. Зяленскі гаварыў, што выбары "нясвоечасовыя" ў бягучых умовах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі