Дональд Трамп. Фота АР
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што правядзе тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі на гэтым або на наступным тыдні, паведамляе ТАСС.
"Я думаю, на гэтым тыдні або ў пачатку наступнага тыдня", - дадаў Трамп. Ён таксама запэўніў, што настроены на ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне.
Раней, 7 верасня, прэзідэнт ЗША заявіў, што ў бліжэйшыя дні разлічвае пагаварыць з кіраўніком расійскай дзяржавы.
15 жніўня на ваеннай базе на Алясцы адбылася сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША. У заяве для прэсы па выніках перагавораў Пуцін паведаміў, што ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту стала асноўнай тэмай праведзенага саміту. Расійскі лідар заклікаў перавярнуць старонку ў двухбаковых адносінах з ЗША і вярнуцца да супрацоўніцтва, а таксама запрасіў Трампа ў Маскву.-0-