Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2023, 11:02

Трамп заявіў, што на пасадзе прэзідэнта ЗША змог бы закончыць канфлікт ва Украіне за суткі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў, што, знаходзячыся цяпер на пасадзе кіраўніка Белага дома, змог бы закончыць канфлікт ва Украіне за суткі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Дональд Трамп на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак заявіў, што ЗША здольны спыніць канфлікт ва Украіне і што ён мог бы гэта зрабіць за 24 гадзіны, калі б цяпер быў прэзідэнтам.

Каменціруючы дзеянні адміністрацыі Джо Байдэна, экс-прэзідэнт раней заяўляў, што канфлікт ва Украіне трэба ўрэгуляваць заключэннем здзелкі, а не адпраўляць Кіеву дапамогу на мільёны долараў. Дональд Трамп лічыць, што з-за дзеянняў цяперашняга ўрада ЗША канфлікт ва Украіне можа перарасці ў сусветную вайну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі