Дональд Трамп. Фота AP
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыкана-ізраільская аперацыя супраць Ірана хутка завершыцца. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
"Гэта хутка будзе завершана", - заявіў ён на прэс-канферэнцыі ў Дорале, штат Фларыда, каменціруючы ход ваеннай кампаніі супраць Ірана. Амерыканскі прэзідэнт не стаў удакладняць тэрміны завяршэння аперацыі, адзначыўшы толькі, што на гэтым тыдні яна не будзе прыпынена. "Не, але хутка," - дадаў ён. Калі яго спыталі, ці мае ён на ўвазе бліжэйшыя дні, ён адказаў сцвярджальна: "Думаю, так".
У той жа час ён папярэдзіў, што ЗША будуць гатовы зноў прымяніць ваенную сілу супраць Ірана, калі ўзнікне такая неабходнасць. "Калі гэта зноў пачнецца, то ўдары будуць яшчэ больш сур'ёзныя", - сказаў Трамп.-0-