Дональд Трамп. Фота Global Look Press
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб падрыхтоўцы сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе ТАСС са спасылкай на трансляцыю тэлеканала Fox News.
"Ён хоча сустрэцца. І мы вядзём падрыхтоўку, - сказаў Трамп, выступаючы перад журналістамі ў штаце Фларыда. - Прэзідэнт Пуцін хоча сустрэчы, ён заяўляў аб гэтым публічна. Мы павінны пакласці канец (канфлікту ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА)".
Фармат перагавораў яшчэ трэба будзе вызначыць, удакладніў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў.-0-