Дональд Трамп. Фота AP
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад ЗША запланаваў сустрэчы і кантакты з Расіяй і Украінай. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на авіябазе Эндрус каля Вашынгтона, паведамляе ТАСС.
"У нас былі вельмі напружаныя выхадныя. Мы займаемся Ізраілем. У нас запланаваны сустрэчы і перагаворы з рознымі бакамі, уключаючы Украіну і Расію, - сказаў ён, дадаўшы, што "гэтыя дыскусіі праходзяць даволі паспяхова".
Раней прэзідэнт ЗША заяўляў, што амерыканскі бок кантактуе з расійскім наконт урэгулявання сітуацыі ва Украіне, і ён разлічвае на размову з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.-0-