Фота pixabay
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні пошлін адносна Еўрасаюза, а таксама больш як 60 краін ад 15 працэнтаў да 41 працэнта. Аб гэтым інфармуе ТАСС са спасылкай на апублікаваны Белым домам дакумент.
Як паведамляецца, пошліны ўступяць у сілу з 7 жніўня. Найбольш высокія пошліны будуць уведзены для такіх краін, як Сірыя (41 працэнт), Лаос (40 працэнтаў), М'янма (40 працэнтаў), Швейцарыя (39 працэнтаў), Ірак (35 працэнтаў) і Сербія (35 працэнтаў). У спісе таксама асобна ўказаны Фалклендскія астравы - у адносінах да іх пошліны будуць складаць 10 працэнтаў, пошліны памерам 20 працэнтаў прызначаны для Тайваня.
Як адзначаецца ва ўказе, адносна краін, якія адсутнічаюць у пераліку, будзе дзейнічаць "базавая пошліна" памерам 10 працэнтаў.
Разам з тым асобным указам Трамп павысіў пошліны адносна Канады з 25 працэнтаў да 35 працэнтаў, якія былі ўведзены за недастатковыя меры па барацьбе з кантрабандай фентанілу ў ЗША.-0-