Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 жніўня 2025, 10:25

Трамп назваў "добрымі" шанцы на сустрэчу з Пуціным, а таксама на ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне

Фота ТАСС і АР
Фота ТАСС і АР
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На думку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, ёсць добрыя перспектывы яго хуткай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным і з Уладзімірам Зяленскім, а таксама шанцы на завяршэнне канфлікту ва Украіне. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву амерыканскага лідара.

"Ёсць добрыя шанцы на тое, што вельмі хутка будзе сустрэча", - паведаміў Трамп. Адказваючы на пытанне аб тым, ці згадзіліся Пуцін і Зяленскі на правядзенне перагавораў, прэзідэнт ЗША адказаў: "Ёсць вельмі добрыя перспектывы таго, што яны гэта зробяць".

"Ёсць вельмі добрыя шанцы на тое, што мы зможам завяршыць гэты раўнд, завяршыць гэты шлях", - падкрэсліў лідар ЗША, гаворачы аб урэгуляванні канфлікту ва Украіне, і дадаў, што гэта "доўгі шлях".

Паводле даных газеты The New York Times, Трамп разлічвае на наступным тыдні правесці асабістую сустрэчу з Пуціным, а ў хуткім часе пасля гэтага - трохбаковую сустрэчу з удзелам Зяленскага.

Трамп 6 жніўня заявіў, што праведзеная сустрэча Пуціна і Уіткафа была вельмі плённай і на ёй дасягнуты вялікі прагрэс. Паводле слоў памочніка кіраўніка расійскай дзяржавы Юрыя Ушакова, размова Пуціна і Уіткафа была карыснай і канструктыўнай, расійскі бок перадаў некаторыя сігналы ў пытанні канфлікту ва Украіне, а таксама атрымаў адпаведныя сігналы ад Трампа.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі