Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 мая 2020, 16:29

Трамп мае намер падпісаць 28 мая ўказ аб рэгуляванні дзейнасці сацсетак у ЗША

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер падпісаць 28 мая ўказ, які рэгулюе дзейнасць сацыяльных сетак у краіне, паведамляе ТАСС са спасылкай на амерыканскую газету The Washington Post.

Паводле даных выдання, гэты ўказ прызначаны падштурхнуць федэральныя рэгулятары да пераасэнсавання раздзела 230 закона аб этыцы ў сферы камунікацый. Як адзначае выданне, гэты закон у значнай ступені вызваляе тэхналагічныя кампаніі ад адказнасці за каментарыі, відэа і іншы кантэнт, пакінуты карыстальнікамі.

Напярэдадні, 27 мая, Дональд Трамп публічна прыгразіў перайсці да больш строгага рэгулявання дзейнасці сацсетак у ЗША, калі яны прадоўжаць "заглушаць галасы кансерватараў". Гэту заяву ён зрабіў пасля таго, як адно з яго паведамленняў у Twitter было адзначана спецыяльным знакам, які папераджвае чытачоў аб тым, што інфармацыя, змешчаная ў запісе, можа быць недакладнай і патрабуе дадатковай праверкі. Такім чынам сацыяльная сетка адрэагавала на выказванні прэзідэнта аб тым, што дэмакраты, рассылаючы жыхарам шэрага штатаў бюлетэні для галасавання па пошце на маючых адбыцца ў лістападзе прэзідэнцкіх выбарах, спрабуюць стварыць умовы для махінацый.

Паводле крыніц The Washington Post, чарнавы варыянт указа прадугледжвае, што скаргі аб палітычнай прадузятасці сацсетак будзе разглядаць Федэральная камісія па гандлі. Гэтаму органу будзе даручана вывучаць правілы паводзін, устаноўленыя кампаніямі, на прадмет захавання нейтралітэту. Акрамя таго, ва ўказе будзе палажэнне аб неабходнасці перагляду федэральнымі ведамствамі расходаў на размяшчэнне рэкламы ў сацсетках.

23 мая газета The Wall Street Journal паведаміла, што адміністрацыя Дональда Трампа вывучае магчымасць фарміравання камісіі, якая будзе выяўляць выпадкі неабгрунтаванага блакіравання матэрыялаў у падтрымку традыцыйных каштоўнасцей у сацсетках. Паводле інфармацыі яе крыніц, гэта абумоўлена тым, што ў Белым доме занепакоены "левым ухілам" тэхналагічных кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі