Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 чэрвеня 2019, 09:25

Трамп і Пуцін сустрэнуцца ў г.Осака 28 чэрвеня

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін і ЗША Дональд Трамп правядуць сустрэчу 28 чэрвеня ў час саміту G20 у горадзе Осака. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў раней паведаміў, што перагаворы пройдуць на пляцоўцы, якая прызначана для сустрэч лідараў, падабраў яе амерыканскі бок. Гутарка можа прадоўжыцца каля гадзіны. Лідары самі вызначаць парадак дня сустрэчы.

Акрамя таго, запланаваны перагаворы Трампа з прэм'ер-міністрамі: Аўстраліі - Скотам Морысанам, Японіі - Сіндза Абэ, Індыі - Нарэндрам Модзі, а таксама канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, прэзідэнтам Бразіліі Жаірам Балсанару, каралём Саудаўскай Аравіі Сальманам бен Абдэль Азізам Аль Саудам, старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам Турцыі Таіпам Эрдаганам.

Пасля заканчэння праграмы знаходжання ў г. Осака Трамп адправіцца ў Сеул на перагаворы з Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі