ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 мая 2016, 20:00

Трамп гарантаваў сабе вылучэнне ў прэзідэнты ЗША

Дональд Трамп
Дональд Трамп

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дональд Трамп набраў колькасць галасоў дэлегатаў, неабходную для вылучэння ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле існуючых у СМІ даных, Дональд Трамп мае падтрымку 1 238 дэлегатаў (мінімальная колькасць галасоў павінна была скласці 1 237). Такім чынам, ён забяспечыў сабе аўтаматычнае вылучэнне ў прэзідэнты. На пасаду кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі ў ходзе перадвыбарнай кампаніі прэтэндавалі 17 чалавек. Аднак пазней усе апаненты Дональда Трампа знялі свае кандыдатуры.

Афіцыйна Дональд Трамп павінен быць вылучаны ў прэзідэнты на з'ездзе Рэспубліканскай партыі, які пройдзе ў ліпені.

Выбары прэзідэнта ў ЗША пройдуць 8 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі