Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 жніўня 2020, 09:33

Трамп: эпідэмія COVID-19 у ЗША адступае

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эпідэмія захворвання, што выклікаецца новым каранавірусам COVID-19, у Злучаных Штатах адступае. Аб гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на прэс-канферэнцыі ў Белым доме, паведамляе ТАСС.

"Мы пачынаем бачыць сведчанні значнага прагрэсу. Па ўсёй краіне колькасць станоўчых рэзультатаў тэстаў знізілася амаль на 6 працэнтаў у параўнанні з мінулым тыднем, а доля станоўчых рэзультатаў таксама зменшылася з 8,7 працэнта да 8 працэнтаў за той жа прамежак часу. Гэта абнадзейлівая, вельмі абнадзейлівая прыкмета таго, што вірус адступае", - сказаў амерыканскі лідар.

Паводле яго слоў, улады ЗША таксама разлічваюць, што вакцына ад COVID-19 можа стаць даступнай значна раней, чым у канцы года. "Мы падтрымліваем баланс паміж хуткасцю і бяспекай і рухаемся да таго, што вакцына будзе даступна ў гэтым годзе, магчыма, намнога раней за канец года", - заявіў Трамп.

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі і распаўсюдзілася на большасць краін. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала яе пандэміяй. Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, які праводзіць падлікі на аснове інфармацыі федэральных і мясцовых улад, усяго ў ЗША зафіксавалі больш за 4,71 млн выпадкаў заражэння COVID-19, памёр 155 331 чалавек. Агульная колькасць заражаных у свеце складае 18,295 млн, з моманту ўспышкі памерлі 692 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі