Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Трамп даручыў увесці забарону на выкарыстанне ўстройстваў для пераробкі вінтовак у аўтаматы

У свеце 21.02.2018 | 09:35
Дональд Трамп. Фота АР
Дональд Трамп. Фота АР

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў увесці забарону на выкарыстанне ўстройстваў для пераробкі вінтовак у аўтаматы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Даручэнне Мінюсту забараніць рэалізацыю ўстройстваў, з дапамогай якіх можна мадэрнізаваць зброю, перафармаціруючы яе ў цалкам аўтаматычную, Трамп даў пасля забойства 17 чалавек у школе ў штаце Фларыда.

Стральба ў школе ў горадзе Парклендзе адбылася 14 лютага. Былы вучань, якога адлічылі за парушэнне дысцыпліны, прайшоў на тэрыторыю школы з паўаўтаматычнай вінтоўкай і боепрыпасамі, уключыў пажарную сігналізацыю і адкрыў агонь па людзях. Загінулі 17 чалавек.

Нападаючы не выкарыстоўваў устройства для аўтаматычнай стральбы. Але такія ўстройствы былі ў Стывена Пэдака, які застрэліў на музычным фестывалі ў Лас-Вегасе ў кастрычніку мінулага года 59 чалавек. Ён зрабіў не менш за 1100 выстралаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у Мінску ў святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.