Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 студзеня 2020, 14:51

Toyota ўкладзе каля $400 млн у вытворчасць лятаючых таксі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японская аўтамабільная карпарацыя Toyota зацікаўлена ў вытворчасці лятаючых таксі. Для гэтага яна ўкладзе $394 млн у амерыканскую кампанію Joby Aviation, паведамляе ТАСС.

"Паветраныя перавозкі былі доўгатэрміновай мэтай Toyota. Пакуль мы прадаўжаем нашу работу ў аўтамабільным бізнесе, цяперашняе пагадненне дае нам магчымасць накіраваць погляд у неба. Мы маем намер вырашаць задачу авіяперавозак разам з Joby і развіць патэнцыял для пераўтварэнняў у сферы транспарту", - адзначыў прэзідэнт Toyota Акіа Таеда.

Абедзве кампаніі зацікаўлены ў масавай вытворчасці лятаючых таксі. Для гэтага яны будуць сумесна развіваць тэхналогіі і з улікам гэтага выбудоўваць планы для супрацоўніцтва ў далейшым. У перспектыве пад іх кіраўніцтвам можа быць распрацаваны прататып лятаючага таксі.

Кампанія Joby Aviation распрацоўвае 12-ротарнае таксі. Раней ёю была створана мадэль S4 з шасцю ротарамі і электрычным рухавіком. Новы транспартны сродак можа перавозіць чатырох пасажыраў на адлегласць каля 200 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі