ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 9 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 красавіка 2022, 18:42

Times: рост цэн вымушае брытанцаў эканоміць нават на куплі ежы

Фота з архіва
Фота з архіва

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імклівы рост цэн у Вялікабрытаніі вымушае брытанцаў эканоміць кожны фунт, у тым ліку на набыцці харчовых тавараў, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Times.

Брытанскія рэтэйлеры адзначаюць тэндэнцыю да зніжэння пакупной здольнасці насельніцтва краіны. Кіраўнік сеткі супермаркетаў Sainbury's Сайман Робертс прагназуе зніжэнне даходаў гандлёвых сетак, паколькі брытанцы пачалі больш дбайна падыходзіць да сваіх трат. Кампаніям ужо даводзіцца ўкладваць дадатковыя сродкі, каб стрымліваць цэны на шэраг прадукцыі.

Паводле даных апытанняў, трэць жыхароў Вялікабрытаніі ўжо знізілі спажыванне электрычнасці ў дамах, больш за 30 працэнтаў брытанцаў пачалі эканоміць на прадуктах харчавання.

Times адзначае, што перыяд нізкіх цэн у Еўропе скончыўся. Эканамічны крызіс выліваецца ў рост грамадскага абурэння.

Як заявіў кіраўнік апарата намесніка кіраўніка Еўракамісіі Дзідэрык Самсом, высокі ўзровень жыцця ў Еўропе захоўваўся дзякуючы празмернай эксплуатацыі навакольнага асяроддзя і імпарту танных расійскіх энергарэсурсаў. Паводле яго слоў, еўрапейскія палітыкі не асмельваюцца гаварыць сваім выбаршчыкам, што ранейшы ўзровень жыцця быў няўстойлівым і цяпер высокія цэны будуць пастаяннымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі