Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 мая 2022, 11:52

The Times: мільёны жыхароў Вялікабрытаніі могуць застацца без электрычнасці зімой

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мільёны брытанцаў могуць зімой сутыкнуцца з адключэннем электраэнергіі, калі і ў далейшым будуць скарачацца пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў, паведамляе газета "Известия" са спасылкай на The Times.

У матэрыяле адзначаецца, што ўлады Вялікабрытаніі разгледзелі "найгоршы сцэнарый", пры якім Расія зусім спыняе ўсе пастаўкі энерганосьбітаў. Тады, згодна з прагнозам, каля 6 млн домаўладанняў сутыкнуцца з нарміраваннем падачы электраэнергіі, якое можа пачацца ў снежні гэтага года і доўжыцца больш за месяц. Пры гэтым удакладняецца, што адключэнні будуць ажыццяўляцца ў асноўным у гадзіны пік у будныя дні (раніцай і вечарам), а таксама ў выхадныя.

Акрамя таго, магчыма ўвядзенне абмежаванняў на прамысловае выкарыстанне газу, у тым ліку на газавых электрастанцыях.

Выданне лічыць, што такія меры справакуюць рост цэн на энерганосьбіты і прывядуць да зніжэння прагназуемага ВУП у бліжэйшыя гады.

Раней паведамлялася, што мільёны брытанскіх домагаспадарак сутыкнуліся з неймаверным ростам цэн на электраэнергію і газ ( на 700 фунтаў у год) пасля павышэння ў красавіку энергетычнага цэнавага парога на 54 працэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі