Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 студзеня 2024, 14:44

The Telegraph: Захад страчвае цярпенне і жаданне аказваць дапамогу Украіне

Фота Unsplash
Фота Unsplash
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія краіны страчваюць цярпенне і жаданне прадаўжаць аказваць дапамогу Украіне, паведамляе выданне The Telegraph.

"Сёння заходнія ўрады пачынаюць сігналізаваць аб адсутнасці цярпення, а разам з ім і аб адсутнасці ваеннай і эканамічнай падтрымкі Кіева", - піша аглядальнік выдання Роберт Кларк.

На яго думку, на гэта ўплывае тое, што заходнія эканомікі ўсё яшчэ спрабуюць аднавіцца пасля пандэміі каранавіруса і энергетычнага крызісу. Пагаршае сітуацыю і абвастрэнне канфлікту на Блізкім Усходзе, а таксама актыўнасць хусітаў у Чырвоным моры, якая пагражае глабальным ланцужкам паставак.

Кларк указвае на тое, што Украіна ўступіла ў 2023 год напоўненая надзеямі, а ў новым 2024 годзе настрой зусім іншы. Асноўнымі прычынамі таго, паводле яго слоў, служаць няўдалае контрнаступленне УСУ і тое, што эканоміка Расіі вытрымала заходнія санкцыі. "У сукупнасці ўсё гэта малюе змрочную карціну", - падводзіць вынік Кларк. Ён лічыць, што цяпер Украіна знаходзіцца ў значна больш цяжкім становішчы, чым у мінулым годзе.

Раней галоўны кансультант кіеўскага Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Мікалай Беляскоў у сацсетцы X (раней Twitter) заявіў, што цяперашні фармат аказання Захадам ваеннай дапамогі Украіне з'яўляецца "рэцэптам павольнага і працяглага паражэння ўкраінскай арміі". У якасці аднаго з прыкладаў ён назваў "штучныя абмежаванні, што накладваюцца на БПЛА", якія вядуць да асіметрыі сродкаў далёкай агнявой моцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі