Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 красавіка 2022, 10:59

The Guardian: у Вялікабрытаніі рэзка выраслі цэны на мэблю з-за санкцый супраць Расіі і Беларусі

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікабрытаніі значна выраслі цэны на мэблю ў сувязі з забаронай на экспарт драўніны з Расіі і Беларусі, паведамляе брытанская газета The Guardian.

Лясны папячыцельскі савет Вялікабрытаніі прыпыніў дзеянне ўсіх гандлёвых сертыфікатаў з Расіяй і Беларуссю, заблакіраваўшы ўсе кантралюемыя пастаўкі з гэтых дзвюх краін, але пабочным эфектам стала павышэнне цэн на фоне спроб вытворцаў мэблі знайсці альтэрнатыўныя крыніцы.

"Мы ніколі не бачылі нічога такога з пункту гледжання ўсеагульнага павышэння цэн на матэрыялы, - сказаў кіруючы дырэктар асацыяцыі Брытанскіх вытворцаў мэблі (BFM) Шон Холт. - Гэта аказвае моцны націск на вытворчасць у Вялікабрытаніі".

Больш высокія цэны на мэблю ўжо фарміруюць больш высокі кошт жыцця ў Вялікабрытаніі. Інфляцыя ў краіне складае 7 працэнтаў, гэта самы высокі ўзровень за тры дзесяцігоддзі. Пры гэтым цэны на мэблю выраслі на 17 працэнтаў.

"У апошнія два гады мы назіраем рост цэн на матэрыялы, але ў апошнія тыдні сітуацыя значна абвастрылася", - сказаў Шон Холт. Ён адзначыў, што члены асацыяцыі чакаюць, што ў бліжэйшыя некалькі месяцаў будзе далейшае павышэнне цэн.

Вытворчасць мэблі ў Вялікабрытаніі, якая сканцэнтравана на выпуску канап, крэслаў і сталоў, прыносіць брытанскай эканоміцы амаль 13 млрд фунтаў стэрлінгаў (каля $17 млрд) за год. Тым не менш, паводле даных BFM, шырокі спектр матэрыялаў, уключаючы цвёрдыя пароды дрэва, такія як бяроза, бук і дуб, а таксама тканіны, пенапласт, валакно, сталь і МДФ, вырас у цане. Усё гэта ўплывае на работу галіны.

На павышэнне кошту мэблі ў Вялікабрытаніі таксама паўплываў значны рост затрат на сыравіну, транспарт і лагістыку з-за ўзрушэнняў, выкліканых каранавірусам і Brexit.

Ян Оскрафт, кіруючы дырэктар вытворцы мэблі Whitemeadow, сказаў, што цяпер выраб адной з канап абыходзіцца на 25 працэнтаў даражэй, чым да Brexit. "За два гады мэблевая прамысловасць сутыкнулася з даволі значнымі затратамі на сыравіну, і мы думалі, што з гэтым закончана, калі мы падышлі да новага года, але канфлікт ва Украіне яшчэ больш ускладніў сітуацыю. Драўніна з'яўляецца ключавой сыравінай, і вялікая яе частка паступае з усходнееўрапейскіх лясоў", - адзначыў Ян Оскрафт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі