Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 мая 2022, 13:53

The Economist: эканоміка Расіі зноў становіцца на ногі, насуперак чаканням Захаду

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія краіны ўвялі беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць Масквы. Аднак расійская эканоміка, насуперак прадказанням аб немінучым краху, паступова становіцца на ногі, піша брытанскі часопіс The Economist.

Рэальная эканоміка на здзіўленне ўстойлівая. Сапраўды, з пачатку года спажывецкія цэны ў Расіі выраслі больш як на 10 працэнтаў, паколькі першапачатковае зніжэнне курса рубля зрабіла імпарт больш дарагім, а многія заходнія кампаніі пакінулі рынак, скараціўшы прапанаванне. Але прынятыя меры па падтрыманні эканамічнай актыўнасці ў Расіі ў асноўным дзейнічаюць.

Расійскі рубель дзякуючы мерам кантролю над перамяшчэннем капіталу і высокім працэнтным стаўкам сёння валодае тым жа коштам, што і да пачатку падзей ва Украіне. 29 красавіка Цэнтральны банк РФ знізіў ключавую працэнтную стаўку з 17 працэнтаў да 14 працэнтаў, што з'яўляецца прыкметай таго, што фінансавая паніка, якая пачалася ў лютым, крыху аслабла. Паводле даных сістэмы сачэння за расходамі Ашчаднага банка, пасля сакавіцкага зацішша ў красавіку расіяне даволі свабодна трацілі грошы ў кафэ, барах і рэстаранах.

Расійская эканоміка, несумненна, скарачаецца, але прагнозы некаторых эканамістаў аб зніжэнні ВУП да 15 працэнтаў у бягучым годзе пачынаюць выглядаць занадта песімістычна.

Яшчэ да канфлікту ва Украіне расійская эканоміка была даволі закрытай, таму ўведзеныя санкцыі супраць Расіі маюць абмежаванае дзеянне. Але галоўная прычына ўстойлівасці эканомікі, лічыць The Economist, звязана з палівам.

Паводле даных фінляндскага Цэнтра даследаванняў у галіне энергетыкі, з канца лютага Расія экспартавала паліва на суму не меншую за $65 млрд. У першым квартале 2022 года даходы дзяржавы ад экспарту вуглевадародаў выраслі больш як на 80 працэнтаў у гадавым вылічэнні. 4 мая Еўракамісія прапанавала ўвесці забарону на імпарт расійскай нафты, якая ўступіць у поўную сілу да канца года. А значыць, расійская эканоміка сапраўды не запаволіць рост да таго часу, лічыць The Economist.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі