Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 красавіка 2019, 15:07

Тэракты ў Шры-Ланцы ўчынілі выхадцы з забяспечаных сем'яў, адзін вучыўся ў Вялікабрытаніі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць тэрарыстаў-смяротнікаў, якія ўчынілі ўзрывы 21 красавіка ў Шры-Ланцы, былі з забяспечаных сем'яў і мелі добрую адукацыю. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў міністр абароны Руван Віевардэне, паведамляе CNN.

Паводле слоў міністра, тэрарысты з'яўляліся выхадцамі з сярэдняга або вышэйшага класа, былі фінансава забяспечаны. "Мы лічым, што адзін з тэрарыстаў-смяротнікаў вучыўся ў Вялікабрытаніі і, магчыма, пазней паступіў у аспірантуру ў Аўстраліі, перш чым вярнуцца ў Шры-Ланку", - паведаміў Руван Віевардэне.

Паводле апошніх даных, удзел у велікодных тэрактах прымалі дзевяць тэрарыстаў-смяротнікаў, у тым ліку адна жанчына. За магчымыя сувязі з баевікамі арыштаваны амаль 60 чалавек, усе яны з'яўляюцца грамадзянамі Шры-Ланкі.

21 красавіка ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа ў Шры-Ланцы прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў атэлях і цэрквах, дзе ў гэты час ішлі велікодныя службы. У выніку тэрактаў загінулі 359 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі