Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 чэрвеня 2022, 10:04

Тэлевядучы Fox Business: інфляцыя паглынае амерыканскую мару

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Высокая інфляцыя паглынае амерыканскую мару, і жыхары ЗША настроены вельмі песімістычна. Такую заяву зрабіў у эфіры Fox Business тэлевядучы Сцюарт Варні.

"Мы трапілі ў інфляцыйную спіраль. Я такога ніколі не бачыў. Я памятаю інфляцыю канца 1970-х, але такога не было ніколі. Што мяне здзіўляе, дык гэта тое, як хутка растуць цэны. Таму я і назваў гэты працэс спіраллю. Менавіта па гэтай прычыне амерыканцы нервуюцца. Калі гэта скончыцца?" - задаўся пытаннем тэлевядучы.

У апытанні выдання The Wall Street Journal 38 працэнтаў рэспандэнтаў заявілі, што сталі жыць горш, чым раней. Гэта адбылося за час праўлення Джо Байдэна, падкрэсліў Сцюарт Варні.

"Інфляцыя паглынае амерыканскую мару. Палавіна рэспандэнтаў лічыць, што шанцаў на паляпшэнне ўмоў жыцця ў іх мала. Сказаць, што настроі пануюць не самыя добрыя, - гэта яшчэ слаба сказана", - упэўнены журналіст.

Ён звярнуў увагу, што прырост інфляцыі не зніжаецца і цана галона (3,785 л) бензіну павялічваецца штодзённа на 4-5 цэнтаў. На думку тэлевядучага, да канца тыдня ў палавіне штатаў бензін будзе каштаваць ужо $5 і чакаюцца веерныя адключэнні электрычнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі