Фота з архіва
23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары АДКБ на сесіі Савета калектыўнай бяспекі ў Астане абмяркуюць сітуацыю з дазволам Захаду біць дальнабойнымі ракетамі ўглыб Расіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.
"У бліжэйшы час пройдзе сесія Савета калектыўнай бяспекі на вышэйшым узроўні ў рамках АДКБ, дзе, вядома ж, гэта пытанне будзе фігураваць. І ў рамках візіту прэзідэнта Пуціна ў Казахстан мы па-саюзніцку будзем абмяркоўваць усе аспекты крызісу на тэрыторыі Украіны", - сказаў субяседнік агенцтва.
Ён нагадаў, што Расія і Казахстан саюзнікі, паміж краінамі дзейнічае пагадненне, якое датычыцца аказання ўзаемнай падтрымкі ў выпадку агрэсіі. "Таму гэта тэма, безумоўна, прысутнічае на парадку дня", - адзначыла крыніца.
Дзяржаўны візіт Уладзіміра Пуціна ў Казахстан адбудзецца 27 лістапада. На наступны дзень расійскі лідар будзе ўдзельнічаць у саміце АДКБ, дзе старшынствуе казахстанскі бок.-0-