ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 15 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 мая 2021, 19:41

Тарнада ў Кітаі: 12 чалавек загінулі, больш за 420 пацярпелі

Фота Global Times
Фота Global Times

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых з-за двух тарнада, якія абрушыліся на кітайскія гарады Ухань і Сучжоу, павялічылася да 12 чалавек, больш за 420 пацярпелі, паведамляе газета Global Times.

Паводле яе даных, 14 мая каля 19.00 тарнада абрушыўся на пасёлак Шэнцзэ гарадской акругі Сучжоу, у выніку чаго чатыры чалавекі загінулі і 149 атрымалі лёгкія раненні. Таксама 14 мая яшчэ адзін тарнада прайшоў праз два раёны Уханя, у выніку чаго восем чалавек загінулі і 280 атрымалі раненні.

У выніку разгулу стыхіі 85 дамоў цалкам разбураны, 400 пашкоджаны.

У міжнародным аэрапорце УханьЦяньхэ з-за дрэнных умоў надвор'я адменены 123 рэйсы.

Нацыянальны метэаралагічны цэнтр выпусціў папярэджанне, што праліўныя дажджы і моцны вецер будуць прадаўжацца ў многіх частках краіны да нядзелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі