Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2020, 18:58

Талібы ўзялі на сябе адказнасць за крушэнне самалёта ў Афганістане

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баевікі радыкальнага руху "Талібан" узялі на сябе адказнасць за крушэнне лайнера, якое адбылося ў Афганістане, паведамляе ТАСС са спасылкай на афганскі тэлеканал 1TVNews.

Талібы таксама заявілі, што самалёт належыць ВПС ЗША і сярод загінулых некалькі афіцэраў ЦРУ.

Лайнер пацярпеў крушэнне ў падкантрольным талібам павеце Дзіх-Як у цэнтральнай частцы краіны. Паводле інфармацыі агенцтва Ariana News, у момант здарэння на борце знаходзіліся 110 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі