Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 верасня 2021, 09:30

Талібы дазволілі 200 амерыканцам і грамадзянам іншых краін пакінуць Афганістан

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Талібы дазволілі 200 грамадзянам ЗША і грамадзянам трэціх краін, якія засталіся ў Афганістане пасля завяршэння аперацыі ЗША па эвакуацыі, вылецець чартарнымі рэйсамі з аэрапорта Кабула, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ЗША, перадае Reuters.

На такое рашэнне талібаў паўплываў спецыяльны прадстаўнік ЗША Залмай Халілзад. Вылеты чакаюцца 9 верасня.

На дзень раней дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што радыкальны рух не выпускае з Афганістана чартарныя авіярэйсы, якімі спрабуе пакінуць краіну шэраг катэгорый яе грамадзян, і Злучаныя Штаты працуюць над вырашэннем гэтай праблемы, паведамляе ТАСС.

У сваю чаргу прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі адзначыла, што ЗША з-за апасенняў адносна бяспекі не стануць прымаць на сваіх ваенных базах чартарныя рэйсы з Афганістана, калі на борце будзе знаходзіцца вялікая колькасць не вядомых амерыканскаму боку людзей, якія не прайшлі належную праверку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі