ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2022, 14:52

Такаеў: сітуацыя ў Казахстане поўнасцю стабілізавана

Фота МЗС РФ/ТАСС
Фота МЗС РФ/ТАСС

27 студзеня, Нур-Султан /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Сітуацыя ў Казахстане цяпер поўнасцю стабілізавана, правапарадак усталяваны. Прымаюцца ўсе меры для павышэння ўзроўню абароненасці асобы, грамадства і дзяржавы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў у час пасяджэння Савета бяспекі.

Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што ўсім дзяржорганам неабходна атрымаць урокі з падзей, што здарыліся. Сістэма нацыянальнай бяспекі павінна быць гатова адказваць на выклікі любой складанасці. "Мы абавязаны прыняць меры, каб крымінал і тэрарысты не маглі больш захопліваць нашы гарады, рабіць замах на мірнае жыццё грамадзян і іх сем'яў, пагражаць дзяржаўнасці. Менавіта на гэта нацэлена перанастройка сістэмы нацбяспекі", - акцэнтаваў увагу Касым-Жамарт Такаеў.

Прэзідэнт Казахстана падкрэсліў, што змяніць работу варта ўсім структурам, якія адказваюць за бяспеку, пры гэтым іх узаемадзеянне павінна быць максімальна збалансаваным.

Кіраўнік дзяржавы даручыў пачаць неадкладную рэалізацыю канкрэтнрых мер па ўмацаванні ўсіх аспектаў нацыянальнай бяспекі. У ходзе пасяджэння Савета бяспекі прыняты канкрэтныя рашэнні, накіраваныя на рэфармаванне сістэмы нацыянальнай бяспекі.

У пачатку студзеня ў Казахстане адбыліся масавыя беспарадкі і тэрарыстычныя атакі, у выніку якіх загінулі 225 чалавек, больш за 4,5 тыс. пацярпелі. Следча-аператыўнымі групамі пачата вядзенне па 2044 крымінальных справах, па іх затрыманы 898 падазроных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі