Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2022, 14:10

Такаеў: Казахстан чакаюць рэформы

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў выступіў у Мажылісе (ніжняй палаце парламента). Кіраўнік дзяржавы заявіў аб правале спробы дзяржперавароту ў краіне і заканчэнні асноўнай місіі АДКБ. Казахстанскі лідар таксама паабяцаў прадставіць новы пакет палітычных рэформ у рэспубліцы, паведамляе Казінфарм.

Паводле слоў прэзідэнта Казахстана, на сённяшні дзень сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі стабільная. "У цэлым вострая ваза контртэрарыстычнай аперацыі пройдзена, сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах стабільная. У сувязі з гэтым заяўляю, што асноўная місія міратворчых сіл АДКБ паспяхова завершана. Праз два дні пачнецца паэтапны вывад аб'яднанага міратворчага кантынгенту АДКБ", - сказаў Касым-Жамарт Такаеў. Кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што працэс вываду зойме не больш за 10 дзён.

Такаеў адзначыў, што супраць Казахстана была развязана тэрарыстычная вайна: "Вораг паказаў крайнюю жорсткасць і гатоўнасць пайсці на любыя крокі. Ён сеяў страх сярод насельніцтва, каб падавіць нават саму думку аб супраціўленні".

На пасяджэнні прэзідэнт Казахстана агучыў галоўныя прыярытэты для забеспячэння Нацыянальнай бяспекі ў краіне. "Асабліва хачу спыніцца на такой стратэгічнай задачы, як кардынальная рэарганізацыя ўсёй сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Трэба перабудаваць работу нашых Узброеных сіл, праваахоўных структур, органаў Нацыянальнай бяспекі, знешняй разведкі. Усе яны павінны зладжана працаваць у імя адной мэты - максімальнай эфектыўнай абароны нашых грамадзян, канстытуцыйнага ладу і суверэнітэту пад пагрозай любога характару і маштабу. Гэтага патрабуюць карэнныя інтарэсы нашай дзяржавы".

Такаеў таксама звярнуў увагу на праблему сацыяльнай няроўнасці ў рэспубліцы. Кіраўнік дзяржавы заявіў аб неабходнасці рэфармавання сістэмы дзяржкіравання. Ён адзначыў, што эфектыўнасць дыялогу чыноўнікаў з грамадзянамі па-ранейшаму нізкая. Такаеў даручыў увесці пяцігадовы мараторый на павышэнне заработнай платы дэпутатаў і чыноўнікаў. Акрамя таго, ён таксама даручыў стварыць сацыяльны грамадскі фонд і заявіў, што ў краіне прымуць праграму па павышэнні даходаў насельніцтва.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў ураду сумесна з Нацыянальным банкам распрацаваць комплекс мер па кантролі інфляцыі. "У мэтах павышэння дабрабыту казахстанцаў мы неаднаразова падымалі зарплаты і пенсіі, але кожны раз сутыкаемся з некантралюемым ростам цэн. На працягу многіх гадоў высокая інфляцыя застаецца ключавой праблемай нашай эканомікі, яна зніжае эфектыўнасць эканамічнай і сацыяльнай палітыкі. Пара паставіць кропку і ў гэтым пытанні, стабілізаваць цэны і інфляцыйныя чаканні насельніцтва", - заявіў Касым-Жамарт Такаеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі