Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 студзеня 2022, 12:24

Такаеў: канстытуцыйны парадак усталявалі ва ўсіх рэгіёнах Казахстана

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што канстытуцыйны парадак у асноўным усталяваны ва ўсіх рэгіёнах краіны, мясцовыя ўлады кантралююць сітуацыю. Аб гэтым паведаміла сёння прэс-служба кіраўніка дзяржавы па выніках пасяджэння контртэрарыстычнага штаба, перадае ТАСС.

"Пачалася аперацыя антытэрор. Сілы правапарадку праводзяць напружаную работу. Канстытуцыйны парадак у асноўным адноўлены ва ўсіх рэгіёнах краіны. Мясцовыя органы кантралююць сітуацыю. Але тэрарысты па-ранейшаму прымяняюць зброю, наносяць шкоду маёмасці грамадзян. Таму контртэрарыстычныя акцыі трэба прадаўжаць да поўнага знішчэння баевікоў", - заявіў Такаеў.

На пасяджэнні таксама выступілі з дакладамі выконваючыя абавязкі міністраў унутраных спраў і абароны, а таксама старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі. "Як далажылі кіраўнікі сілавых структур, у Казахстан пачалі прыбываць падраздзяленні аб'яднанага міратворчага кантынгенту АДКБ для аказання садзейнічання ў навядзенні парадку. Гэты кантынгент прыбыў на абмежаваны перыяд часу для рэалізацыі ў асноўным функцый прыкрыцця і забеспячэння аховы стратэгічных аб'ектаў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Прэзідэнт Казахстана таксама аддаў некалькі распараджэнняў па далейшай стабілізацыі сітуацыі ў краіне.

Складаная сітуацыя ў Казахстане і ўведзенае надзвычайнае становішча не дазваляюць вернікам адсвяткаваць Раство згодна з традыцыямі, заявіў Такаеў.

"На жаль, у сувязі са складанай абстаноўкай у краіне і ўведзеным надзвычайным становішчам вернікі не змогуць адсвяткаваць Раство згодна з усімі традыцыямі", - цытуе кіраўніка дзяржавы прэс-служба.

Паводле яго слоў, праваслаўе заўсёды ўносіла вялікі ўклад у захаванне міру і згоды, умацаванне атмасферы ўзаемаразумення і даверу ў казахстанскім грамадстве. "Разнастайнасць рэлігій, традыцый і культур з'яўляецца трывалай асновай нашай дзяржаўнасці", - адзначыў Такаеў.

Прэзідэнт заявіў, што сёння казахстанцам як ніколі важна праявіць з'яднанасць і салідарнасць, каб забяспечыць спакой і стабільнасць у краіне. "Упэўнены, разам мы пераадолеем усе цяжкасці і выпрабаванні, захаваўшы наш галоўны здабытак - адзінства нашага народа", - падкрэсліў кіраўнік рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі