Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 сакавіка 2021, 12:11

Тайланд скароціць каранцін для вакцынаваных турыстаў

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Тайланда з красавіка скароцяць перыяд абавязковага знаходжання на каранціне для вакцынаваных ад каранавіруса замежных грамадзян з 14 да 7 дзён, паведамляе АТОР.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 8 сакавіка міністр аховы здароўя Тайланда Ануцін Чарнвіранкул, каранцін скарочаны для замежных грамадзян, якія маюць пасведчанне аб вакцынацыі, пройдзенай не менш як за 14 дзён і не больш чым за тры месяцы да прыбыцця ў Тайланд. Турысты, якія не зрабілі прышчэпку, але маюць даведку аб адмоўным тэсце на каранавірус, павінны будуць знаходзіцца на каранціне 10 дзён.

Усе падарожнікі пры ўездзе павінны будуць прад'явіць адмоўныя вынікі тэста на COVID-19, зробленыя не раней за 72 гадзіны да адпраўлення ў Тайланд.

Да гэтага часу ў Тайландзе кітайскай вакцынай Sinovac прышчэплена 27 497 чалавек, у асноўным гэта медыцынскія работнікі. Масавая вакцынацыя павінна пачацца ў чэрвені.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі