Фота Pixabay
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злучаныя Штаты Амерыкі рыхтуюць "каляровую рэвалюцыю" ў Грузіі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю прэс-бюро Службы знешняй разведкі (СЗР) Расійскай Федэрацыі.
Вашынгтон перад парламенцкімі выбарамі ў Грузіі плануе нарасціць націск на ўлады краіны, каб максімальна аслабіць пазіцыі партыі "Грузінская мара", адзначаюць у СЗР РФ.
"Амерыканцы рыхтуюць "каляровую рэвалюцыю" ў Грузіі. Прэс-бюро Службы знешняй разведкі Расійскай федэрацыі паведамляе, што, паводле інфармацыі, якая паступае, у Белым доме вельмі незадаволены развіццём сітуацыі ў Грузіі напярэдадні парламенцкіх выбараў", - гаворыцца ў паведамленні.
Парламенцкія выбары ў аднапалатны парламент Грузіі запланаваны на 26 кастрычніка 2024 года. Улады Грузіі раней неаднаразова заяўлялі, што грузінскія няўрадавыя арганізацыі, якія фінансуюцца з-за мяжы, удзельнічаюць у перадвыбарнай кампаніі, падтрымліваючы апазіцыйныя партыі, арганізуючы для іх розныя мерапрыемствы, мітынгі, агітуючы супраць цяпершняга ўрада, адзначае ТАСС. Яны таксама абвінавачвалі некаторых заходніх палітыкаў у тым, што тыя адкрыта падтрымліваюць апазіцыйныя партыі і выступаюць супраць улад.-0-