Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 снежня 2021, 15:43

Сусветныя цэны на прадукты харчавання растуць чацвёрты месяц запар

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветныя цэны на харчовыя сыравінныя тавары растуць чацвёрты месяц запар, чаму садзейнічаў высокі попыт на пшаніцу і малочныя прадукты. Такія даныя распаўсюдзіла сёння Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (ФАО), паведамляе ТАСС.

Сярэдняе значэнне індэкса харчовых цэн ФАО, які адлюстроўвае памесячныя змяненні міжнародных цэн на асноўныя віды прадуктаў харчавання, склала ў лістападзе 134,4 пункта, што стала самым высокім паказчыкам з чэрвеня 2011 года. Гэта значэнне на 1,2 працэнта вышэйшае за паказчык кастрычніка.

Адзначаецца, што больш за ўсё выраслі цэны на малочныя прадукты: індэкс цэн на гэту катэгорыю тавараў узрос на 3,4 працэнта ў параўнанні з папярэднім месяцам. "Захаваўся высокі сусветны імпартны попыт на масла і сухое малако", - адзначылі эксперты арганізацыі.

Індэкс цэн на збожжавыя ФАО ў лістападзе вырас на 3,1 працэнта ў параўнанні з кастрычнікам, перавысіўшы на 23,2 працэнта ўзровень мінулага года. Цэны на пшаніцу дасягнулі самага высокага ўзроўню з мая 2011 года. "Рост адлюстраваў высокі попыт на фоне абмежаваных паставак, асабліва пшаніцы высокай якасці, у той час як узровень цэн падтрымліваўся ў тым ліку няпэўнасцю, звязанай з магчымымі змяненнямі экспартных мер у Расійскай Федэрацыі, адзначылі ў арганізацыі ААН. Індэкс цэн на цукар павялічыўся ў лістападзе на 1,4 працэнта. Паказчык індэкса цэн на алей знізіўся на 0,3 працэнта, а на мяса - на 0,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі