Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 лістапада 2018, 16:29

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца ў Аргенціне

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам адбудзецца 1 снежня ў Аргенціне на палях саміту G20. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на заяву прэс-сакратара кіраўніка РФ Дзмітрыя Пяскова.

Плануецца, што перагаворы прадоўжацца каля гадзіны, аднак фактычна іх працягласць будзе залежаць ад рашэння кіраўнікоў дзяржаў. Сустрэча пачнецца 1 снежня прыблізна апоўдні па мясцовым часе (каля 18:00 па беларускім).

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ адзначыў, што "Вашынгтон сустрэчу пацвердзіў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі