26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ), мэтай якога з'яўляецца арганізацыя бяспечнай перавозкі збожжа з партоў Украіны, адкрыецца ў Стамбуле 27 ліпеня. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства абароны Турцыі.
Згодна з інфармацыяй ваеннага ведамства цырымонія адкрыцця СКЦ адбудзецца 27 ліпеня, на ёй выступіць міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акар.
Міністэрства абароны РФ паведамляе, што ўжо сёння, 26 ліпеня, у турэцкі Стамбул прыедуць расійскія спецыялісты, каб пачаць работу ў чатырохбаковым фармаце. Узначаліў расійскую дэлегацыю конт-адмірал Эдуард Луйк.
У Стамбуле 22 ліпеня 2022 года былі падпісаны дакументы, прызначаныя вырашыць "збожжавае пытанне". Пагадненні паміж Расіяй, Турцыяй, Украінай і ААН прадугледжваюць стварэнне чатырохбаковага каардынацыйнага цэнтра для выключэння кантрабанды зброі і правакацый.-0-