Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лістапада 2018, 17:24

Суд заблакіраваў указ Трампа па мігрантах

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскі суд часова заблакіраваў указ прэзідэнта Дональда Трампа, які прадпісвае адмаўляць у прадстаўленні прыстанішча мігрантам, якія нелегальна перасякаюць граніцу ЗША з Мексікай, паведамляе Euronews.

Рашэнне прыняў федэральны суддзя акруговага суда ў Сан-Францыска.

Амерыканскія праваабарончыя арганізацыі ў сваёй іскавай заяве запатрабавалі прызнаць крок Трампа парушаючым правы чалавека, а таксама адміністрацыйнае і іміграцыйнае заканадаўствы.

Пастанова суда ўступае ў сілу неадкладна і прымяняецца па ўсёй краіне. Яна будзе дзейнічаць як мінімум да 19 снежня - на гэты дзень назначаны слуханні для разгляду больш працяглай судовай забароны ў сувязі з гэтым.

Дональд Трамп падпісаў 9 лістапада 2018 года ўказ, згодна з якім мігранты, якія процізаконна ўехалі на тэрыторыю ЗША, не змогуць падаваць прашэнне аб прыстанішчы. Амерыканскі лідар абгрунтаваў сваё рашэнне імкненнем спыніць рух у бок ЗША караванаў мігрантаў, у асноўным выхадцаў з краін Цэнтральнай Амерыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі