Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 кастрычніка 2020, 11:03

Суд у Кыргызстане адмовіўся разглядаць справу аб правядзенні новых парламенцкіх выбараў 20 снежня

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вярхоўны суд Кыргызстана адмовіўся разглядаць справу аб правядзенні паўторных парламенцкіх выбараў у рэспубліцы 20 снежня, паведамляе ТАСС.

"Скарга ЦВК на рашэнне адміністрацыйнага суда Бішкека аб прызнанні недзеючай пастановы аб назначэнні паўторных выбараў дэпутатаў парламента вернута заяўніку ў сувязі з заканчэннем тэрміну абскарджвання судовага акта", - гаворыцца ў паведамленні.

Гэта азначае, што намечаныя на 20 снежня выбары ў парламент Кыргызстана адмяняюцца.

Як паведамляе мясцовае інфармагенцтва 24.kg, згодна з выбарчым заканадаўствам, рашэнне Вярхоўнага суда канчатковае і не падлягае абскарджванню.

Як паведамлялася, 4 кастрычніка ў Кыргызстане прайшлі парламенцкія выбары. У ноч на 6 кастрычніка прадстаўнікі партый, якія не прайшлі ў парламент пасля выбараў, учынілі ў Бішкеку масавыя беспарадкі, захапілі будынкі дзяржорганаў. 6 кастрычніка ЦВК прызнала вынікі выбараў несапраўднымі. У выніку народнага абурэння ў краіне змянілася ўлада - прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў пайшоў у адстаўку. Выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы прэм'ер-міністр Садыр Жапараў.

Пасля прызнання несапраўднымі вынікаў праведзеных 4 кастрычніка парламенцкіх выбараў у Кыргызстане ЦВК аб'явіла дату паўторнага галасавання - 20 снежня 2020 года.

Паўторныя выбары дэпутатаў парламента былі назначаны на 20 снежня. Аднак грамадская арганізацыя "Кааліцыя за дэмакратыю і грамадзянскую супольнасць" і палітычная партыя "Актыў" звярнуліся ў адміністрацыйны суд Бішкека з патрабаваннем прызнаць незаконным рашэнне Цэнтрвыбаркама аб даце паўторных выбараў. Бішкекскі суд прызнаў пастанову ЦВК аб назначэнні паўторных выбараў на 20 снежня недзеючай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі