Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 верасня 2017, 09:24

Страляніна ў амерыканскай школе: адзін чалавек загінуў, трое паранены

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін навучэнец загінуў, трое паранены ў выніку страляніны ў сярэдняй школе ў раёне горада Спакан штата Вашынгтон у ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.

У школу ўварваўся зламыснік з аўтаматычнай зброяй пасля пачатку заняткаў і пачаў страляніну. Праз некаторы час ён быў схоплены і змешчаны пад варту.

Тры школьнікі шпіталізаваны, іх стан ацэньваецца як стабільны.

Пацвярджэння інфармацыі аб тым, што нападаючым быў школьнік той жа школы пакуль не паступала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі