
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Паўночнаатлантычнага альянсу пашыраць падтрымку абароннага патэнцыялу Грузіі і Малдовы. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, піша ТАСС.
Такое рашэнне было прынята па выніках пасяджэння ў Бруселі кіраўнікоў абаронных ведамстваў краін НАТА. Міністры абароны дамовіліся аб пашырэнні ваеннай падтрымкі Грузіі і Малдовы з мэтай паляпшэння абаронных магчымасцей гэтых краін і іх "устойлівасці і сумяшчальнасці з НАТА".
Генеральны сакратар НАТА таксама расказаў, што міністры дамовіліся аб узмоцненай рабоце з ваенна-прамысловымі комплексамі краін альянсу для павелічэння вытворчасці боепрыпасаў. "Міністры абмеркавалі праблему няхваткі боепрыпасаў, і мы пачалі ўжо яе аператыўна вырашаць у розных сталіцах", - адзначыў Столтэнберг.
У сувязі з дыверсіямі на "Паўночных патоках" альянс таксама плануе ўзмацніць ахову падводнай інфраструктуры. "Мы ўстанаўліваем у штаб-кватэры НАТА каардынацыйны цэнтр па абароне падводнай інфраструктуры", - сказаў Столтэнберг.-0-