
Фота pixabay
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў аб запуску працэдуры ратыфікацыі членства Фінляндыі і Швецыі ў альянсе. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі сёння на афіцыйнай цырымоніі ў штаб-кватэры НАТА падпісалі пратаколы аб уступленні краін у альянс. Фінляндыя і Швецыя змогуць стаць членамі НАТА пасля ратыфікацыі дакументаў усімі краінамі - ўдзельніцамі альянсу.
"Сёння мы афіцыйна падпісваем пратакол аб уступленні і запускаем працэдуру ратыфікацыі", - заявіў Енс Столтэнберг. Генеральны сакратар перакананы, што альянс стане мацнейшым з 32 краінамі-членамі.-0-