ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 31 сакавіка 2023
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 чэрвеня 2022, 15:16

Столтэнберг: НАТА пашырыць прысутнасць у краінах Усходняй Еўропы да брыгаднага ўзроўню

Фота twitter
Фота twitter

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг заявіў, што НАТА наросціць свае сілы ў краінах Усходняй Еўропы, падняўшы ўзровень сваёй прысутнасці з батальённага да брыгаднага, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, альянс плануе нарасціць колькасны склад сваіх ваенных сіл у кожнай дзяржаве на ўсходнім флангу. Пры гэтым будуць фарміравацца ваенныя штабы і стварацца склады зброі.

Альянс таксама збіраецца загадзя размеркаваць узброеныя сілы дзяржаў - членаў НАТА для дзеянняў на тэрыторыі канкрэтных усходнееўрапейскіх краін. Так, плануецца, што Германія павялічыць сваю прысутнасць у Літве, Вялікабрытанія - у Эстоніі.

Столтэнберг адзначыў, што большасць дзяржаў альянсу ўжо заявілі аб гатоўнасці павялічыць свае ваенныя сілы на ўсходнім напрамку да брыгаднага ўзроўню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі