Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2019, 16:26

Старшынёй парламента Грузіі стаў Арчыл Талаквадзэ

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым старшынёй парламента Грузіі стаў Арчыл Талаквадзэ, прадстаўнік правячай партыі "Грузінская мара - Дэмакратычная Грузія". Аб гэтым паведамляе грузінскае інфармагенцтва Black Sea Press.

Кандыдатуру Арчыла Талаквадзэ на сённяшнім пасяджэнні падтрымалі 94 дэпутаты, ні адзін не выказаўся супраць. Прадстаўнікі партыі "Адзіны нацыянальны рух" і "Еўрапейская Грузія" байкатавалі галасаванне.

Арчыл Талаквадзэ падзякаваў калегам за падтрымку і давер. "Для мяне вялікая адказнасць стаць старшынёй парламента Грузіі і кіраваць канстытуцыйным органам", - сказаў ён.

Папярэдні спікер парламента Грузіі Іраклій Кабахідзэ падаў у адстаўку 21 чэрвеня на фоне акцый пратэсту ў Тбілісі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі