16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталіцы Казахстана вернуць яе ранейшую назву - Астана, паведамляе ТАСС.
Члены абедзвюх палат парламента Казахстана прынялі ў двух чытаннях закон аб папраўках у канстытуцыю, якія прадугледжваюць увядзенне аднаразовага сямігадовага тэрміну і вяртанне сталіцы рэспублікі ранейшай назвы Астана. Трансляцыя сумеснага пасяджэння палат вядзецца ў рэжыме анлайн на сайце заканадаўчага органа.
Як паведаміў старшыня Мажыліса (ніжняй палаты) Ерлан Кашанаў, дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за прыняцце закона.-0-