Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 верасня 2022, 10:16

Сталіца Казахстана вярнула ранейшую назву

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталіца Казахстана вярнула сваю ранейшую назву, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету "Казахстанская правда".

Указ прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева аб перайменаванні сталіцы з Нур-Султана ў Астану апублікаваны сёння апоўначы. Дакумент уступае ў сілу з моманту афіцыйнага апублікавання. Акрамя гэтага, у газеце надрукаваны закон аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у канстытуцыю. У прыватнасці, працягласць паўнамоцтваў прэзідэнта ў Казахстане абмежавалі сямігадовым тэрмінам без права перавыбрання.

У 1997 годзе ў адпаведнасці з рашэннем першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева сталіцу краіны перанеслі з Алма-Аты ў Акмалу. Гэты горад пазней перайменавалі ў Астану. У сакавіку 2019 года Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб перайменаванні Астаны ў Нур-Султан у гонар Назарбаева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі