Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Стадыён "Алімпійскі" ў Кіеве атрымаў запыты на дэбаты Парашэнкі і Зяленскага

У свеце 10.04.2019 | 15:43
Фота Wikimedia
Фота Wikimedia

10 красавіка, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Нацыянальны спартыўны комплекс "Алімпійскі" атрымаў запыты ад упаўнаважаных прадстаўнікоў кандыдатаў на пост прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага адносна правядзення дэбатаў. Аб гэтым гаворыцца на старонцы Facebook спарткомплексу.

Ад прадстаўніка кандыдата ў прэзідэнты Пятра Парашэнкі паступіў запыт аб правядзенні дэбатаў 14 і 19 красавіка, а ад Уладзіміра Зяленскага - на 19 красавіка.

Як паведамлялася, па выніках галасавання ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне на першым месцы Уладзімір Зяленскі, у яго 30,24 працэнта галасоў, на другім - дзеючы кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка. За яго прагаласавалі 15,95 працэнта выбаршчыкаў. На трэцяй пазіцыі Юлія Цімашэнка, якая набрала 13,4 працэнта.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім прымуць удзел Уладзімір Зяленскі і Пётр Парашэнка, назначаны на 21 красавіка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.