Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 чэрвеня 2024, 13:39

Спікер парламента Грузіі падпісаў закон аб іншаагентах

Фота parliament.ge
Фота parliament.ge
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня парламента Грузіі Шалва Папуашвілі падпісаў закон аб іншаагентах, пасля чаго той уступіў у сілу, паведамляе ТАСС.

"Сёння я падпісаў закон "Аб празрыстасці іншаземнага ўплыву". Мэтай гэтага закона з'яўляецца ўмацаванне палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сістэм Грузіі адносна знешніх умяшанняў", - заявіў Папуашвілі на брыфінгу.

14 мая парламент Грузіі ў трэцім чытанні прыняў закон "Аб празрыстасці іншаземнага ўплыву" (закон аб іншаагентах). Прыняцце законапраекта падтрымалі 84 парламентарыі, 30 выступілі супраць. 18 мая прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла аб накладанні вета на закон, лічачы яго перашкодай на шляху краіны да ЕС. 27 мая парламент Грузіі запусціў працэдуру пераадолення вета. У ЕС пазней заявілі, што глыбока шкадуюць аб пераадоленні парламентам Грузіі вета на закон аб іншаагентах і разглядаюць варыянты адказу на гэта рашэнне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі